На чальца Нацыянальнага камітэту АГП Андрэя Дзьмітрыева сёньня а 16‑й гадзіне быў зьдзейсьнены напад. На вуліцы Захарава чацьвёра мужчынаў у цывільным запіхнулі яго ў вайсковы ЎАЗ (нумары 89‑12 ВТ‑7) і зьвезьлі ў невядомым накірунку. Сьведкамі здарэньня сталі 6 чалавек, сярод якіх была знаёмая Андрэя. У момант захопу яе груба адштурхнулі ў бок.

Старшыня АГП Анатоль Лябедзька накіраваў заявы ва ўпраўленьні КДБ, МУС, Партызанскі РУУС, раённую і гарадзкую пракуратуры. У КДБ яму адмовілі ў расьледваньні інцыдэнту, параіўшы зьвярнуцца ў міліцыю.

Пасьля А. Лябедзька накіраваўся ў Партызанскі РУУС, дзе выпадкова і пабачыў выкрадзенага невядомымі Дзьмітрыева. Цяпер лідэр АГП знаходзіцца ў РУУС Партызанскага раёну, каб высьветліць абставіны інцыдэнту.

Паводле апошняй інфармацыі з РУУС Партызанскага раёну Андрэя Дзьмітрыева затрымалі нібыта за адміністратыўнае правапарушэньне. Штопраўда, не паведамляецца за якое, і навошта было выкрадаць «парушальніка».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?