паведаміў сёння журналістам міністр фінансаў Беларусі Андрэй Харкавец.

«Мы чакаем атрымаць чарговы транш крэдыту ЕўрАзЭС у лістападзе памерам $440 млн», — сказаў Андрэй Харкавец.

Пагадненне паміж Беларуссю і Еўразійскім банкам развіцця аб прадастаўленні Беларусі фінансавага крэдыту са сродкаў Антыкрызіснага фонду ЕўрАзЭС было падпісана 9 чэрвеня 2011 года.

Агульны аб’ём крэдыту — $3 млрд. Пагадненнем прадугледжана паступленне сродкаў у краіну шасцю траншамі на працягу 2011–2013 гадоў. Першы транш крэдыту ў памеры $800 млн. быў адпраўлены ў Беларусь 21 чэрвеня. Агульная сума крэдыту ў 2011 годзе складзе $1,24 млрд. Астатняя сума будзе прадастаўляцца роўнымі траншамі двойчы ў год на працягу наступных двух гадоў (2012–2013 гадоў).

Разлікова, плацяжы Беларусі па крэдыце не павінны перавысіць 4,9% гадавых. Крэдыт прадастаўляецца на тэрмін 10 гадоў з мараторыем на пагашэнне асноўнага доўгу 3 гады.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?