У аўторак улады Алжыра пацвердзілі, што афіцыйная жонка Кадафі Сафія, ягоная дачка Айша і сыны Ганібал і Мухамед знаходзяцца на тэрыторыі гэтай краіны.

Афіцыйная жонка Кадафі Сафія, сыны Ганібал і Мухамед, ды ягоная дачка Айша.

Афіцыйная жонка Кадафі Сафія, сыны Ганібал і Мухамед, ды ягоная дачка Айша.

Айша вядомая сваімі выступамі на мітынгах прыхільнікаў Кадафі ў часе паўстання. Сын Ганібал быў слаўны сваімі скандальнымі паводзінамі, якія ў свой час выклікалі дыпламатычны канфлікт Швейцарыі й Лівіі, а Мухамед быў нелюбімым сынам ад першай жонкі.

Пакуль няясна, дзе знаходзіцца сам Муамар і ягоныя сыны Сэйф уль-Іслам і Хаміс, якія кіравалі сілавымі структурамі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?