У панядзелак Аляксандр Лукашэнка неафіцыйна запрасіў прадстаўнікоў апазіцыі, Еўрасаюза й Расеі за стол перамоваў. Рэакцыі на гэтую заяву прагучалі як у Беларусі, так і на Захадзе.
Марылуіза Бэк, дэпутатка Бундэстага ад Партыі Зялёных, якая займаецца беларускім пытаннем, заявіла (цытата радыё «Свабода»):

«Прэзідэнт» Лукашэнка апынуўся ў крытычнай сытуацыі: абвастрэнне эканамічнага крызісу знішчае тую «пацёмкінскую вёску», якой Лукашэнка ўводзіў у зман насельніцтва.

Непахіснасць ЕС, МВФ і, відавочна, абмежаваная гатовасць Расеі надалей падтрымліваць Лукашэнку неабмежаванымі грашовымі сродкамі дзеля ягонай стабільнасці прымушае яго да больш мяккіх дзеянняў».

«Зразумела, — падкрэслівае Марылуіза Бэк, — трэба вітаць, што «прэзідэнт» цяпер заклікае да правядзення круглага стала. Аднак ён не можа адбыцца без лідараў апазіцыі, значная частка якіх, як вядома, знаходзіцца ў турме. Тут парадак ясны. Круглы стол можа мець месца толькі калі палітычныя вязні будуць вызваленыя».

Што цікава, нямецкі палітык называе Лукашэнку прэзідэнтам у двукоссях.
Як вядома, на выбарах у Беларусі галасы лічаць не перад вачыма назіральнікаў ад кандыдатаў-праціўнікаў. Гэта дае падставы падазраваць звесткі, агучаныя Ярмошынай, у поўнай фальшывасці.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?