Справа супраць кіраўніка АГП Анатоля Лябедзькі завершаная, аднак яму пакуль не вярнулі пашпарт. Раней следчыя казалі, што пашпарт быў «прымацаваны» да матэрыялаў крымінальнай справы.

«У мяне на руках зараз нават сама пастанова пра закрыццё справы. Там напісана „не здабыта доказаў вінаватасці і таму крымінальная справа закрыта“. Я звязваўся са следчым КДБ, нягледзячы на тое, што ёсць такое рашэнне, пашпарт пакуль я не атрымаў, як і іншыя рAэчы, канфіскаваныя ў мяне падчас ператрусу», — заявіў Лябедзька UDF.by.

«Правая рука робіць адно, левая іншае — гэта тыповая дэсінхранізацыя дзеянняў прадстаўнікоў улады. Калі Лукашэнка робіць гучныя заявы пра круглыя сталы і перспектывы нейкіх перамоваў, для мяне асабіста гэта гучыць як набор папулісцкіх заяваў перад днём, калі вырашаецца заяўка ў МВФ на атрыманне крэдыту. Але сама беларуская ўлада пры гэтым не змяняецца ні на ёту: доказ гэтаму — бяспраўная сітуацыя з маімі дакументамі», — адзначыў палітык.

25 жніўня супраць Анатоля Лябедзькі спынілі крымінальную справу па падзеях 19 снежня 2011 годп. У лісьце з міліцыі было напісана «ў сувязі з адсутнасцю ў дзеяннях складу злачынства».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?