За студзень-ліпень адмоўнае сальда знешняга гандлю таварамі склала 4 млрд. 317,8 млн. долараў, паведамляе Нацыянальны статыстычны камітэт. Для параўнання: за студзень-чэрвень 2011 года адмоўнае сальда знешняга гандлю таварамі склала 4 млрд. 467,3 млн. долараў, за студзень-ліпень 2010 года — 4 млрд. 199 млн. долараў

У студзені-ліпені гэтага года аб’ём знешняга гандлю таварамі павялічыўся на 56,5% у параўнанні такім жа перыядам 2010 года і склаў 48 млрд. 216,6 млн. долараў. Экспарт за сем месяцаў павялічыўся на 65% да 21 млрд. 949,4 млн. долараў, імпарт — на 50,1% да 26 млрд. 267,2 млн. долараў.

Адмоўнае сальда ў гандлі з краінамі СНД склала 4 млрд. 813,9 млн. долараў (за студзень-ліпень 2010 года — мінус 3 млрд. 458,1 млн.). Экспарт вырас на 46,6% (да 10 млрд. 537,1 млн. долараў), імпарт — на 44,2% (да 15 млрд. 351 млн.). Аб’ём знешняга гандлю за студзень-ліпень склаў 25 млрд. 888,1 млн. долараў (на 45,1% больш).

Адмоўнае сальда ў гандлі з РФ склала 5 млрд. 958,7 млн. долараў (за студзень-ліпень 2010 года — мінус 4 млрд. 209,1 млн.). Знешнегандлёвы абарот з Расіяй павялічыўся на 42,7% да 21 млрд. 46,9 млн. долараў. Экспарт вырас на 43,1% (да 7 млрд. 544,1 млн.), імпарт — на 42,4% (да 13 млрд. 502,8 млн.).

Знешнегандлёвы абарот з Казахстанам павялічыўся на 4,4% да 438,9 млн. долараў. Экспарт вырас на 26,2% (да 346,9 млн.), імпарт знізіўся на 36,7% (да 92 млн.). Сальда ў гандлі з Казахстанам склалася станоўчае ў 254,9 млн. долараў (за студзень-ліпень 2010 гады — плюс 129,6 млн.).

Знешнегандлёвы абарот з краінамі далёкага замежжа павялічыўся на 72,2% і склаў 22 млрд. 328,5 млн. долараў. Экспарт павялічыўся на 86,6% да 11 млрд. 412,3 млн., імпарт — на 59,2% да 10 млрд. 916,2 млн. Сальда склалася станоўчае ў 496,1 млн. долараў (за аналагічны леташні перыяд — мінус 740,9 млн. долараў).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?