«Пакаранне ў дачыненні да асуджанага Дашкевіча Д.В. выконваецца ў дакладнай адпаведнасці з патрабаваннямі
Карэспандэнцыю Дашкевіч атрымлівае, з ім абыходзяцца ветліва, аб адвакаце зняволены не прасіў — пераконвае Барсукоў.
30 жніўня намесніца кіраўніка Маладога фронта Наста Палажанка, кіраўнік ініцыятывы «Платформа», былы палітвязень Андрэй Бандарэнка і праваабаронца Алена Танкачова заявілі: Дашкевіча катуюць тым, што пазбаўляюць сну, а таксама ўтрымліваюць у камеры, дзе нізкая тэмпература.