Гэта стала магчымым дзякуючы прыходу ў краіну сусветнага лідара па распаўсюджванні газет і часопісаў кампаніі NewspaperDirect.

Як паведамляе кампанія «Белінфацэнтр», якая з’яўляецца прадстаўніком NewspaperDirect, беларусам сталі даступныя свежыя нумары больш як 1.700 газет і часопісаў з 94 краін свету на 49 мовах, у тым ліку такія вядомыя сусветныя выданні, як The Times, Financial Times, The Guardian, The Wall Street Journal.

Раней друкаваная прэса прыходзіла са спазненнем на некалькі дзён, паколькі яе прывозілі з-за мяжы. Зараз сусветныя выданні друкуюцца прадстаўніком NewspaperDirect, кампаніяй «Белінфацэнтр», прама ў Мінску на ўласным абсталяванні. Свежыя нумары перыядычных выданняў дастаўляюцца беларусам па падпісцы раніцай у дзень выхаду нумара ў друк. Акрамя таго, сённяшнюю газету ці апошні нумар часопіса можна купіць у розніцу ў магазіне «Лексіс» у Мінску (Захарава, 21 -- будынак МДЛУ).

NewspaperDirect Inc. была заснавана ў 1999 годзе. Яе штаб-кватэра знаходзіцца ў Ванкуверы (Канада). Кампанія з’яўляецца сусветным лідарам па распаўсюджванні выданняў больш чым з 90 краін. Супрацоўнічае больш чым з 1.700 выдавецтвамі планеты. Арганізоўвае дастаўку газет і часопісаў не толькі прыватным асобам па ўсім свеце, але і ў гатэлі, рэстараны, бібліятэкі, на яхты і авіялініі. Кампанія таксама забяспечвае дастаўку свежых перыядычных выданняў падчас маштабных спартыўных і палітычных мерапрыемстваў, уключаючы саміты G8 і Алімпійскія гульні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?