28 верасня на мінскім стадыёне «Дынама» адбудзецца матч 2-га тура групавога раунду Лігі чэмпіёнаў УЕФА, у якім БАТЭ прыме іспанскую «Барселону». Пачатак гульні — у 21.45.

Першымі (меркавана з серады, 7 верасня, на барысаўскім гарадскім стадыёне)

права набыць квіткі на гэтую гульню атрымаюць уладальнікі абанементаў, а таксама члены Клуба заўзятараў.

Праз 2–3 дні ў продаж у Барысаве і на стадыёне «Дынама» паступяць «білетныя пакеты» — любы ахвотны зможа атрымаць білеты адразу на тры хатнія сустрэчы БАТЭ.

І толькі пасля гэтага магчымасць набыць квіткі з’явіцца ў тых, хто жадае патрапіць толькі на матч з «Барселонай».

Ужо вызначана і цана квіткоў.

На гульні з «Барселонай» і «Міланам»: 1-я катэгорыя — 250 000 рублёў, 2-я — 150 000, 3-я — 70 000.

На матч з чэшскай «Вікторыяй» цана будзе адпаведна 200 000, 100 000 і 50 000 рублёў.

Абмежаванне на набыццё адным чалавекам — 2 білеты.

Больш падрабязная інфармацыя і дакладны час пачатку продажу квіткоў будуць апублікаваныя на афіцыйным сайце ФК БАТЭ у найбліжэйшыя дні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?