Пра гэта расказаў у інтэрв’ю парталу Goals.by Эдзін Джоліч, што разам з бацькам прыляцеў з Осла, дзе яны пражываюць, каб падтрымаць сваю зборную у матчы супраць зборнай Беларусі.

 Эдзін і яго бацька падарожнічаюць за зборнай па ўсім свеце, фота Goals.by.

Эдзін і яго бацька падарожнічаюць за зборнай па ўсім свеце, фота Goals.by.

Зборная Боснія пасялілася ў гатэлі Crown Plaza.

Госці здзівіліся, што білет на матч каштуе каля 2 еўра ў эквіваленце (адзін з самых танных), тады як бутэлька «Фанты» ў гатэлі 3 еўра.

Эдзін Джоліч адзначыў: «Пакуль мой бацька гутарыў з новым знаёмым аб футболе і палітыцы, у рэстаран на вячэру спусціліся гульцы нашай зборнай. Цікава, што гэтая самая вячэра, якая складаецца ўсяго толькі з біфштэксу, бульбы ды салаціка, абыйшлася нашай камандзе ў 75 еўра за чалавека. Увогуле, зусім нятанна атрымліваецца. Нават па нарвежскім мерках».

Нагадаем, матч Беларусь — Боснія пройдзе вечарам сёння на стадыёне «Дынама» ў 20:30.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?