«П’яная руская дзяўчынка», ролік аб затрыманні якой супрацоўнікамі ДАІ стаў у апошнія дні адным з самых прагляданых ў Інтэрнэце, аказалася грамадзянкай Беларусі.
Як паведаміў начальнік аддзялення інфармацыі і грамадскіх сувязей УУС Магілёўскага аблвыканкама Раман Посахаў, затрыманая за кіраванне ў нецвярозым выглядзе ў Касцюковічах жанчына нарадзілася ў Латвіі. У 1995 годзе яна разам з бацькамі пераехала жыць у Касцюковічы.
Беларускае грамадзянства яны атрымалі па спрошчанай працэдуры, прадугледжанай заканадаўствам для этнічных беларусаў.
У 2005 годзе жанчына паехала на пастаяннае месца жыхарства ў Расію, пры гэтым не адмовіўшыся ад беларускага грамадзянства.

Затым яна атрымала расійскае грамадзянства.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?