Вядучае спартыўнае выданне краіны, газета «Прессбол» з новага года пераходзіць да гнуткай падпісной палітыкі, пра гэта паведаміў у сваёй канферэнцыі на форуме выдання галоўны рэдактар Уладзімір Беражкоў.

Цяпер з новага года падпісацца можна будзе не толькі на ўсе нумары выдання: з аўторка па пятніцу (24+8+8+16), але таксама толькі на аўторкавы нумар (24 старонкі), або і на аўторкавы і пятнічны нумары (24+16).

Фармат выдання — перыядычнасць і колькасць старонак — пакуль мяняцца не будзе.

Цяпер падпіска на кастрычнік 2010 года (папяровая версія) каштуе 29 630 рублёў.

Таксама можна падпісацца і пдф-версію выдання, якая прыходзіць падпісчыку на палову сутак раней. З 1 верасня паўгадавая падпіска каштуе 120 тыс. рублёў для жыхароў Беларусі і 35 даляраў для нерэзідэнтаў РБ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?