Студэнцкія інтэрнаты падзеляць на цэнавыя катэгорыі. За «добрыя» інтэрнаты плаціць прыйдзецца прыкладна ў шэсьць разоў болей, чым цяпер.

«Прынятае рашэньне зрабіць плату за пражываньне ў студэнцкім інтэрнаце дыфэрэнцыраванай. Пагадзіцеся, што плата ў 15,7 тыс. за пражываньне ў камфартабельным пяцімесцавым блоку з двух пакояў з кухняй і санвузлом проста нелагічная», — заявіў у інтэрв’ю БелТА намеснік прэм’ер-міністра Беларусі Анатоль Тозік.

Чыноўнік кажа, што

ў беларускіх інтэрнатах створаныя «віп-умовы», і прапануе ўзняць цану пражывання ў лепшых з іх да 105 тысячаў.

Пражыванне ў інтэрнатах з нізкім узроўнем камфартабельнасці абыдзецца ў два разы болей, чым цяпер, і каштаваць будзе 35 тыс., у інтэрнатах другога узроўню — 70 тыс.

Верагодна, пад «камфартабельнымі» інтэрнатамі Тозік меў на ўвазе найперш тыя будынкі, што ўзведзеныя ў студэнцкай вёсцы. Цяпер там засялілі 3 інтэрнаты, а пабудаваць мяркуюць яшчэ 8.

Па словах Тозіка, атрыманыя за пражываньне ў інтэрнатах сродкі будуць паступаць у распараджэнне вышэйшай навучальнай установы. За гэтыя грошы ВНУ будзе аказваць дапамогу тым студэнтам, якія вымушаныя здымаць жыллё з-за недахопу месцаў у інтэрнатах.

Цяпер

кампенсацыя за здымнае жытло для мінскіх студэнтаў складае $1.1 у месяц.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?