Дуэт польскага беларуса і беларуса, які пераехаў у Польшчу. Хоць музыкі перамаглі колісь на «Бардаўскай восені» (2002), іх творчасьць у нас амаль невядомая. Іх дыскаў няма ў шырокім продажы, а выступаюць яны хіба ў вузкім коле сяброў. Шкада, бо вартыя большага. «Трэцяе вакно» запісанае зь мінімумам інструмэнтаў — у асноўным гучыць акустычная гітара, а часам падлучаецца псыхадэлічная флейта. Тым ня менш, бардаўскай песьняй гэта называць ня хочацца. Хутчэй гэта рок-альбом у акустычнай стылістыцы. Акурат не ставала на нашай сцэне чагось такога «бобадылянаўскага». Менавіта на такі лад настройваюць першыя тры песьні. Самы эмацыйны нумар — «Восень. Вобраз. Сьнег» у выкананьні Сулімы, самы задуменны — «Малітва» Кабзара.

Атмасфэра пракуранай кухні позна ўначы, калі дым ад цыгарэтаў узьвіваецца і ахутвае лямпачку пад стольлю, а ў кубках стыне кава. Шчырыя песьні, збудаваныя на эмоцыях. Сёе-тое падышло б для саўндтрэку да фільмаў беларускага Джармуша, калі б такі зьявіўся.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?