Расейскія кампаніі, якія пастаўляюць нафту ў Беларусь на давальніцкіх умовах, змогуць пачаць пастаўкі сыравіны на беларускія нафтаперапрацоўчыя заводы толькі пасьля аптымізацыі ўмоваў працы на ўнутраным рынку краіны. Пра гэта ПРАЙМ‑ТАСС паведаміў старшыня расейскай нафтавай кампаніі, якая мае прадстаўніцтва ў Беларусі.

Ён адзначыў, што ў новых умовах пастаўкі нафты ў Беларусь (з улікам уведзенага з 1 студзеня мыта ў памеры 53 даляры за тону) і экспарту нафтапрадуктаў зь Беларусі (з улікам уплаты экспартнага мыта на нафтапрадукты па стаўцы, аналягічнай прынятай у РФ) рэнтабэльнасьць для кампаніі складае мінус 60%. Зразумела, што сабе на шкоду ніхто працаваць ня будзе.

Рэнтабэльнасьць паставак некаторых відаў паліва на беларускі рынак сягае мінус 30‑40%, што выклікана высокай доляй акцызаў ды іншых падаткаўПаводле словаў суразмоўцы агенцтва, расейскія кампаніі ў залежнасьці ад сэзону абавязаныя пастаўляць на беларускі рынак каля паловы нафтапрадуктаў, вырабленых на беларускіх НПЗ. Рэнтабэльнасьць паставак некаторых відаў паліва на беларускі рынак сягае мінус 30‑40%, што выклікана высокай доляй акцызаў ды іншых падаткаў у цане нафтапрадуктаў, а таксама датацыямі прадпрыемствам аграпрамысловага комплексу, якія атрымліваюць паліва па цане на 20% ніжэйшай за іншых спажыўцоў. «Каб павысіць прывабнасьць для расейскіх кампаній паставак нафты ў Беларусь, урад краіны мусіць адмяніць ці істотна зьнізіць акцызы ды іншыя падаткі, зьняць датацыі сельгасвытворцам, прыкладна на 30% павысіць кошт нафтапрадуктаў на ўнутраным рынку ці прыняць іншыя кампэнсацыйныя меры», — адцеміў суразмоўца.

Паводле зьвестак агенцтва, Мінэканомікі цяпер працуе над гэтымі прапановамі. Абмяркоўваецца магчымасьць зьніжэньня акцызаў, адмены падатку з абароту ў 3% ад сумы экспартнага кантракту, а таксама пратакольных плацяжоў у інавацыйны фонд. У 2006 годзе давальніцкая перапрацоўка нафты расейскімі кампаніямі складала ў Беларусі больш за 50% усяе перапрацоўкі.

На давальніцкіх умовах нафту ў Беларусь пастаўляюць буйныя расейскія кампаніі «Лукойл», «Слаўнафта», «Сургутнафта», «Руснафта», «Раснафта», а таксама невялікія кампаніі.

Як раней паведамлялася, у 2006 годзе ўказам прэзыдэнта ў Беларусі рэзка павысіліся памеры ставак акцызаў на прадукты нафтаперапрацоўкі. У 2007 годзе стаўкі акцызаў таксама павялічыліся.

Паводле «Белорусского Партизана»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0