У цэнтры афганскай сталіцы Кабула чутныя выбухі і стральба. Мэтамі нападу баявікоў сталі пасольства ЗША і штаб-кватэра сіл міжнароднай кааліцыі ў Афганістане. Адказнасць за напад ўзяў на сябе рух Талібан.

У раёне перастрэлкі перакрытыя дарогі. Як заявіў прадстаўнік паўстанцаў, некалькі баявікоў Талібану, узброеныя гранатамётамі, аўтаматамі і з паясамі смяротнікаў, занялі пазіцыі ў афганскай сталіцы недалёка ад раёнаў, дзе размяшчаюцца замежныя амбасады.

Па словах прадстаўніка талібаў, асноўная мэта нападу баявікоў — будынак афганскай разведкі.

Карэспандэнт Бі-бі-сі ў Кабуле перадае, што адной з мэтай нападаў было амбасада ЗША ў Афганістане. Прадстаўнікі NАТО пацвярджаюць, што баевікі атакавалі штаб-кватэру міжнароднай кааліцыі ў Кабуле.

Тры тыдні таму смяротнікі напалі на кабульскі офіс Брытанскага савета.

Ахвярамі гэтага нападу сталі больш за дзесятак афганскіх паліцэйскіх і замежнік, адзначыў прадстаўнік службы бяспекі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?