У мэтах павышэння зацікаўленасці суб’ектаў гаспадарання — рэзідэнтаў у нарошчванні экспарту паслуг, стымулявання паступлення экспартнай валютнай выручкі ў краіну Нацыянальны банк дазволіў суб’ектам гаспадарання — рэзідэнтам правядзенне разлікаў у замежнай валюце на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь пры аказанні шэрагу паслуг фізічным асобам — нерэзідэнтам.
Адпаведны ліст Нацыянальнага банка ад 13 верасня 2011 № 31–13/608 «Дазвол на правядзенне разлікаў у замежнай валюце з фізічнымі асобамі — нерэзідэнтамі пры экспарце паслуг» накіраваны ўсім банкам для выкарыстання ў працы і інфармавання сваіх кліентаў, паведамляе прэс-служба Нацыянальнага банка.

Выдадзены агульны дазвол ахоплівае аказанне турыстычных паслуг, паслуг у сферы гатэльнага бізнэсу, аздараўленчымі ўстановамі (санаторыямі, прафілакторыямі, дамамі адпачынку, турыстычнымі базамі), медыцынскіх паслуг, паслуг па навучанні, стажыроўцы і павышэнні кваліфікацыі.

У адпаведнасці з прынятым рашэннем разлікі ў замежнай валюце за пералічаныя паслугі могуць ажыццяўляцца шляхам унясення фізічнай асобай — нерэзідэнтам наяўнай замежнай валюты ў касу банка для яе залічэння на рахунак суб’екта гаспадарання — рэзідэнта.

Перавагай ажыццяўлення такіх разлікаў з’яўляецца зніжэнне выдаткаў прадпрыемства (адсутнічае неабходнасць у арганізацыі работы касы прадпрыемства, найманні касавага работніка, закупцы даведачных матэрыялаў і спецыяльных тэхнічных сродкаў для вызначэння сапраўднасці наяўнай замежнай валюты, аплаце інкасацыі ў банк валютнай выручкі).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?