На граніцы Беларусі з Літвой упершыню з’явяцца пункты спрошчанага пропуску.

Як паведамілі БЕЛТА у прэс‑службе кіраўніка беларускай дзяржавы, 18 студзеня прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ нумар 33, якім уносяцца змяненні і дапаўненні ў міжурадавае беларуска‑літоўскае пагадненне аб пунктах пропуску праз дзяржаўную граніцу ад 18 ліпеня 1995 года.

Плануецца скараціць колькасць нерэнтабельных міждзяржаўных пунктаў пропуску праз беларуска‑літоўскую дзяржаўную граніцу. На базе іх інфраструктуры ўпершыню на граніцы дзвюх дзяржаў будуць уведзены пункты спрошчанага пропуску.

У прыватнасці, прадугледжваецца ўстанаўленне 11 пунктаў спрошчанага пропуску, прызначаных для пропуску насельніцтва, якое пастаянна пражывае на тэрыторыі, што непасрэдна прылягае да гэтай дзяржаўнай граніцы (у мэтах ажыццяўлення вытворча‑гаспадарчай дзейнасці, падтрымання сваяцкіх сувязей, правядзення рэлігійных абрадаў).

Плануецца ўладкаваць новы міжнародны рачны пункт пропуску «Швяндубрэ ‑ Прывалка» для забеспячэння належнага функцыянавання Аўгустоўскага канала, а таксама мадэрнізаваць асобныя пункты пропуску з мэтай ажыццяўлення праз іх грузавых міжнародных зносін і пасажырскіх міжнародных зносін для развіцця турызму на тэрыторыі Нацыянальнага парку «Браслаўскія азёры».

З тэксту пагаднення будзе выключана таксама ўказанне на неіснуючыя чыгуначныя пункты пропуску (у месцах, дзе разабраны чыгуначныя пуці і адсутнічае іх абслугоўванне з двух напрамкаў), паведамілі ў прэс‑службе кіраўніка дзяржавы.

Аналягічнае спрошчанае перасячэньне мжы будзе і на беларуска-латвійскай граніцы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?