заявіў на прэс-канферэнцыі 21 верасня ў Мінску намеснік прэм’ер-міністра Сяргей Румас.

Ён не стаў абнародаваць свой прагноз наконт узроўню інфляцыі ў Беларусі да канца года, адзначыўшы пры гэтым, што ёсць тры варыянты развіцця падзей.

«Адзін з гэтых сцэнарыяў будзе вызначаць узровень цэн у верасні і кастрычніку. Цяпер гэта пытанне знаходзіцца на стадыі пастаяннага абмеркавання, — сказаў Румас. — Ёсць розныя пункты гледжання на тое, наколькі цэны ў Беларусі павінны зблізіцца з цэнамі краін-суседзяў. Ёсць меркаванне, што яны павінны выраўнавацца з расійскімі цэнамі. Некаторыя, у тым ліку і я, прытрымліваюцца меркавання, што поўнага выраўноўвання цэн з Расіяй адбывацца не павінна. Мы павінны працаваць у іншай нішы. Нашы тавары, асабліва сельскагаспадарчыя, павінны каштаваць ніжэй, чым у Расіі. Нашаму аграпрамысловаму комплексу, пра што было сказана кіраўніком дзяржавы, трэба зараз працаваць над зніжэннем сабекошту».

Паводле слоў Румаса, трэба дабіцца таго, каб пастаўка ўсёй сельгаспрадукцыі і прадукцыі перапрацоўчай прамысловасці на ўнутраны рынак таксама была рэнтабельная.

«Тады нас не будзе хваляваць неарганізаваны вываз гэтых тавараў, і для нас не будзе розніцы, пастаўляць прадукцыю на экспарт ці ў рознічную сетку ўнутры рэспублікі», — адзначыў віцэ-прэм’ер.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?