З будынку раённага выканаўчага камітэта ў Стоўбцах (Мінская вобласьць) скрадзены дзяржаўны сцяг. Знікненне палотнішча выявілі працаўнікі райвыканкама, прыйшоўшы сёння ранкам на працу. Пра здарэнне яны адразу ж паведамілі ў міліцыю.

Зараз мясцовыя міліцыянты шукаюць адказных у знікненні. Яны праводзяць размовы з актывістамі дэмакратычнага руху і здымаюць адбіткі пальцаў.

Зняццё дзяржаўнага сцягу з адміністрацыйнага будынка ў Стоўбцах адбываецца не ўпершыню. У 1997 г.. такі ўчынак здзейсніў тагачасны актывіст “Маладога фронту” Аляксей Шыдлоўскі. За зняццё дзяржаўнага сцяга з будынка Стаўбцоўскага райвыканкама і нанясенне антыпрэзідэнцкіх графіці на сценах дамоў горада яго асудзілі на 1,5 гады пазбаўлення волі ў калёніі ўзмоцненага рэжыму.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?