delfi.lt

delfi.lt

Паводле прагнозу Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, у бліжэйшыя суткі, 24 верасня, воблачна з праясненнямі. Ноччу ў паўночных раёнах, днём месцамі па рэспубліцы невялікія кароткачасовыя дажджы. Раніцай па паўднёвым захадзе слабы туман. Вецер заходні 5—10 м/с, днём у асобных раёнах парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 3—9°С, на тарфяніках Палесся слабыя замаразкі да 0 — мінус 2°С, днём плюс 11—18°С.

У Мінску ў суботу ноччу без ападкаў, днём магчымы невялікі кароткачасовы дождж. Вецер заходні 5—10 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 6—8°С, днём плюс 13—15°С.

У апошнія двое сутак, 25—26 верасня, па краіне пераменная воблачнасць, пераважна без ападкаў. У нядзелю, 25 верасня, ноччу і раніцай у асобных раёнах туман. Вецер паўночна-заходні 4—9 м/с. Тэмпература паветра мінімальная ноччу плюс 2—9°С, месцамі на тарфяніках Палесся слабыя замаразкі да 0 — мінус 2°С;

днём плюс 12—17°С, па паўднёвым захадзе плюс 18—20°С.

26 верасня ноччу і раніцай у асобных раёнах туман. Вецер пераменных напрамкаў 3—8 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 2—9°С, месцамі на тарфяніках Палесся слабыя замаразкі да 0 — мінус 2°С; днём плюс 13—20°С, па паўднёвым захадзе плюс 21—23°С.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?