23 верасня ў судзе па справе аб тэракце ў мінскім метро пасля прагляду відэазапісаў з камер назірання і допыту шэрагу пацярпелых некаторыя з іх цікавіліся, ці будуць запрошаныя ў суд бацькі галоўнага абвінавачанага Дзмітрыя Канавалава.

Як паведаміў суддзя Аляксандр Федарцоў, бацькі Канавалава былі дапытаныя ў якасці сведак і прыцягваюцца да працэсу ў якасці сведак. Паводле яго слоў, яны з’явяцца ў судзе, аднак «не сёння і не заўтра».

Варта адзначыць, што на ўсіх пасяджэннях суда прысутнічае маці Уладзіслава Кавалёва. Яны сядзіць у апошнім радзе ў зале побач з чалавекам у цывільным.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?