Былы прэзідэнт Польшчы і лідар «Салідарнасці» Лех Валэнса наведаў у шпіталі былога камуністычнага кіраўніка краіны генерала Войцеха Ярузэльскага, які ў 1981 годзе абвясціў вайсковае становішча.

Інфармацыйныя агенцтвы паспелі назваць фотаздымак, які разьмешчаны ў блогу Валенсы, сімвалам прымірэння двух былых кіраўнікоў Польшчы.

Пасьля ўвядзення Войцехам Ярузэльскім вайсковага становішча Лех Валэнса ў ліку іншых лідараў і актывістаў «Салідарнасці» быў арыштаваны і правёў пад арыштам амаль год. Пасля гэтага ў 1983 годзе ён атрымаў Нобелеўскую прэмію міру. А савецкі стаўленнік Ярузэльскі ў 1990 годзе пагадзіўся на правядзенне шматпартыйных выбараў. Гэтаму папярэднічаў «круглы стол» пры ўдзеле ўладаў і апазіцыі. У выніку прэзідэнтам быў абраны Лех Валэнса.

У красавіку 2007 года супраць Ярузэльскага і шэрагу іншых былых камуністычных кіраўнікоў было вылучана абвінавачванне за ўвядзенне ў снежні 1981 г. ваеннага становішча. У жніўні 2011-га суд выключыў Ярузэльскага з судовага працэсу ў справе ўвядзення ваеннага становішча — з прычыны стану здароўя.

Цяпер Войцех Ярузэльскі знаходзіцца ў шпіталі, ён хварэе на рак лімфатычнай сістэмы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?