Моладзевытэатр-студыя «Галёрка» з Екацерынбурга (Расія) стаў уладальнікам «Вялікага куфра» — прыза глядацкіх сімпатый, галоўнай узнагароды VIII Міжнароднага фестывалю студэнцкіх тэатраў «Тэатральны куфар».
Цырымонія ўзнагароджання адбылася 1 кастрычніка, у заключны дзень фестывалю, які праходзіў у Мінску з 25 верасня.
Прыз за найлепшую сцэнаграфію журы конкурснай праграмы прысудзіла тэатру Віленскага ўніверсітэта Minimum (Літва) за спектакль «Марафон», найлепшай рэжысёрскай працай прызнаная пастаноўка «Сіняя барада — надзея жанчын» Карэн Фраўмаер з тэатра Рурскага ўніверсітэта Studiobühne (Германія).
У намінацыі «Найлепшая актрыса» прыз атрымала артыстка
Акрамя галоўных узнагарод партнёры і арганізатары фестывалю таксама заснавалі шэраг спецыяльных прызоў. Так, прыз «За інавацыю і крэатыўнасць» атрымаў тэатр Panaceia Delirante Федэральнага ўніверсітэта Баі (Бразілія), «Найлепшы ансамбль» — тэатр Branko Krsmanovic Белградскага ўніверсітэта (Сербія), «Найлепшая крэатыўная адаптацыя» — тэатр PS09 Віленскага ўніверсітэта прыкладных навук (Літва). Спецыяльны прыз ад Сучаснага мастацкага тэатра атрымалі тэатры «
Прызы за камічнасць атрымалі Дзмітрый Сарокін («Сатрап») і Барыс Богдан («Тэатр супраць волі» Моладзевага цэнтра Нарвы, Эстонія).
Дырэктар фестывалю Кацярына Саладуха ў інтэрв’ю БелаПАН выказала меркаванне, што на фоне замежных студэнцкіх тэатраў беларускія калектывы выглядалі не горш. «Вельмі парадавалі беларускія ўдзельнікі, таму што наша праграма ні ў якай меры не саступала замежным тэатрам, гэта адзначалі і сябры журы — прадстаўнікі розных краін, арганізатары, тэатральныя крытыкі», — адзначыла яна.
У цэлым, паводле словаў Саладуха, прадставіўшы якасную тэатральную праграму, фестываль прайшоў паспяхова.





