Гэта вынікае з выступу кіраўніка Нацбанка Надзеі Ермаковай на сесіі савета рэспублікі 3 кастрычніка.

Ермакова нагадала, што цяпер стаўка рэфінансавання складае 30%, аднак «яна павінна быць крыху вышэйшай або хоць бы побач з інфляцыяй».

Паводле яе слоў, у першай дэкадзе кастрычніка з’явіцца статыстычная інфармацыя і Нацбанк разам з урадам будзе вырашаць павышаць ці не стаўку рэфінансавання.

«У прынцыпе, яна (стаўка рэфінансавання) ужо сёння перастала адыгрываць сваю ролю, таму што працэнты па ўкладах насельніцтва ўжо нашмат вышэйшыя — дасягаюць 40–45 працэнтаў. Крэдыты таксама ўжо дасягаюць 40 працэнтаў. Таму калі і павышаць сатўку рэфінансавання, то яна не дасягне інфляцыі. Таму што калі зрабіць яе 80 працэнтаў, то мы можам практычна спыніць усю эканоміку. Гэта значыць у пэўны перыяд стаўка рэфінансавання ўжо не спрацоўвае», — сказала Ермакова.

Пытанне, ці трэба яе павялічваць, абмяркоўваецца. Ад гэтага, як адзначыла Ермакова, залежыць працэнт, пад які Нацбанк будзе падмацоўваць камерцыйныя банкі стандартнымі інструментамі.

Ермакова паведаміла, што Нацбанк штодзённа крэдытуе Беларусьбанк і Белаграпрамбанк у памеры 3,5–4 трлн. рублёў пад стаўку 40 працэнтаў. «Так мы можам разарыць банкі і страціць эканоміку. Попыт на крэдыты з боку прадпрыемстваў знізіўся, але пакуль мала», — канстатуе кіраўнік Нацбанка.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?