Сёньня, 25 студзеня, у 18.30 пройдзе сустрэча зь пісьменьнікам Альгердам Бахарэвічам у межах працы суполкі bibliotheca albaruthenica classica Літаратурнай кавярні.
Альгерд Бахарэвіч – адзін з найбольш цікавых прадстаўнікоў сучаснай інтэлектуальнай прозы Беларусі.
У вечарыне таксама бяруць удзел крытык і паэтэса Віка Трэнас і перакладчык Андрэ Бём, якія паспрабуюць даць сваю адзнаку творчасці Альгерда Бахарэвіча ў кантэксьце сучаснай беларускай літаратуры і раскажуць пра супрацоўніцтва зь ім.
Час: 18.30, 25 студзеня.
Месца: праспэкт газэты «Праўда», 11, Інстытут нямецкіх дасьледваньняў пры цэнтры міжнародных дасьледваньняў.
Уваход вольны
Папярэдняя рэгістрацыя: 8 (029) 179-20-92, 8 (017) 272-20-92
Фота Андрэя Лянкевіча