Згодна з прагнозам Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, 4 кастрычніка ў Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор’е, на большай частцы тэрыторыі дажджы. Вецер заходні 5–10 м/с, парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 8–14°С, днём ад плюс 14°С на паўночным усходзе да плюс 20°С на паўднёвым захадзе.

5 кастрычніка ў Беларусі будзе воблачна з праясненнямі. Часам невялікія дажджы. Вецер заходні 7–12 м/с, днём месцамі парывы да 15–18 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 8–14°С, днём плюс 11–18°С, па Гомельскай вобласці да плюс 20°С.

6 кастрычніка ў Беларусі пераменная воблачнасць. У асобных раёнах кароткачасовыя дажджы. Вецер паўднёва-заходні 5–10 м/с, па паўночным захадзе да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 5–10°С, днём плюс 14–20°С, па паўднёвым захадзе да плюс 22°С.

У Мінску воблачна з праясненнямі. Часам невялікі дождж. Вецер заходні 5–10 м/с, парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 11–13°С, днём плюс 16–18°С.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?