Былы віцэ-прэзідэнт расійскай кампаніі ЮКАС Васілій Алексанян памёр у сябе дома.

Алексанян быў хворы на СНІД у цяжкой форме. Раней ён з’яўляўся начальнікам прававога ўпраўлення «ЮКАСа». Яму былі прад’яўленыя абвінавачванні па артыкулах КК «прысабечванне або растрата чужой маёмасці», «легалізацыя, адмыванне грашовых сродкаў, набытых іншымі асобамі злачынным шляхам», а таксама ва ўхіленні ад выплаты падаткаў.

У 2008 годзе Сіманаўскі суд Масквы прыпыніў працэс па справе Алексаняна і прыняў рашэнне аб яго шпіталізацыі ў цывільны стацыянар.

Кіраўнік ЮКАСа Міхаіл Хадаркоўскі быў арыштаваны ў 2003 г. і прысуджаны да шматгадовага тэрміна.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?