Крымінальная справа ў дачыненьні да актывіста незарэгістраванай моладзевай арганізацыі «Малады Фронт» Сержука Гумінскага зачыненая праз адсутнасьць доказаў. Пра гэта яму паведамілі сёньня, 25 студзеня, у аршанскай міліцыі.

Нагадаем, што 12 студзеня яму прад’явілі афіцыйнае абвінавачаньне паводле арт. 314 «Псаваньне дзяржаўнай маёмасьці». Перад мясцовымі выбарамі малады чалавек быў зьбіты супрацоўнікамі міліцыі і адсядзеў трое сутак арышту.

Сяржук не зьбіраецца спыняць сваёй дзейнасьці і тлумачыць спыненьне крымінальнай справы грамадзкім розгаласам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?