Сёння, 5 кастрычніка, у Нацыянальным гістарычным музеі ў 17.00 адкрываецца манаграфічная выстава Cоф’і Хамянтоўскай «Паміж кадрамі. Фатаграфіі з 1925–1945 гадоў».

Выстава па-новаму прэзентуе творчасць

фатографа Cоф’і Хамянтоўскай, якая нарадзілася на Палессі
. Амаль увесь матэрыял прадстаўлены ўпершыню. На выставе будуць паказаныя перш за ўсё
фатаграфіі з Палесся, а таксама даваенная Варшава, руіны і адбудова сталіцы Польшчы.

У канцы года выстава таксама будзе прэзентаваная ў Пінску.

Спадарожнічаць прэзентацыі будзе альбомнае выданне. Гэта будзе першая вялікая публікацыя, прысвечаная важнай для польскай гісторыі фатаграфіі і мастацтва постаці. Гэта будзе манаграфічная кніга з вялікай альбомнай часткай (каля 200 ілюстрацый).

Соф’я Хамянтоўская, сябра элітарных фатаграфічных таварыстваў міжваеннай Польшчы, была надзвычай актыўнай і яркай постаццю культурнай сцэны 20-х — 30-х гадоў. Яна паходзіла з дому князёў Друцкіх-Любецкіх. Нарадзілася ў 1902 г. і выхоўвалася ў Парахонску, на Піншчыне. Маляўнічы край і яго жыхары натхнілі яе на першыя творы. Яна

фатаграфавала гасцей бацькоўскага маёнтка, а таксама паляўнічых, рыбакоў, жанчын, што мылі адзенне ў возеры, — не ствараючы, аднак, стылізаваных вобразаў.
З цягам часу яна ўсё часцей бывала ў Варшаве, дзе з сярэдзіны 30-х гадоў пачала жыць. Пераезд змяніў тэматыку яе фота. Яна фіксуе тое, што сёння назвалі б «гламурам».
На даваенных здымках паўстае жыццё «залатой моладзі» тагачаснай Польшчы — з саксафонамі, бліскучымі аўто.

Таксама з цікавасцю здымае архітэктуру, перш за ўсё інтэр’еры палацаў. На выставе з 1945 года «Варшава абвінавачвае» фатограф паказвала здымкі зруйнаванай сталіцы і людзей, якія ў яе вярталіся. У 1947 годзе разам з гэтай экспазіцыяй яна выехала ў Лондан, а адтуль, забраўшы з Польшчы дачку Габрыэлу і сына Пятра, эмігравала ў Аргентыну, дзе ўжо не вярталася да прафесіі фатографа. Памерла яна ў Буэнас-Айрэсе ў 1991 г.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?