Бясплатная інфармацыйная гарадская газета будзе выходзіць з заўтрашняга дня па чацвяргах у сталіцы. Ёю стане «Вечерний Минск», які ўваходзіць у структуру УП «Агенцтва «Мінск-Навіны». Пра гэта на прэс-канферэнцыі ў Мінгарвыканкаме паведаміла генеральны дырэктар УП «Агенцтва «Мінск-Навіны» Кацярына Дубінская:

— Мы стартуем з дадатковага накладу 50 тысяч асобнікаў (падпіска пакуль захоўваецца). Спачатку газета будзе паступаць у адміністрацыі ўсіх раёнаў горада, а тыя, у сваю чаргу, распаўсюдзяць яе па працоўных калектывах і арганізацыях. Таксама бясплатную «Вячорку» можна будзе атрымаць у буйных гандлёвых цэнтрах — партнёрах агенцтва «Мінск-Навіны», у сетцы «Зялёная аптэка».

У заўтрашнім нумары чытачы знойдуць інфармацыю і аб гарадскіх сельскагаспадарчых кірмашах, і пра вакцынацыі насельніцтва, і аб суботніках, а таксама матэрыялы аб вядомых мінчуках. Традыцыйна ў нумары рубрыка «Веча Вячоркі» — гарачая лінія газеты, на якую паступаюць тэлефанаванні ад чытачоў.

Мяркуецца, што з 1 студзеня наклад чацвярговага нумара газеты на 32 палосах дасягне 100 тысяч асобнікаў. «Вечерний Минск» стане штотыднёвікам.

Як падкрэсліла гендырэктар УП «Агенцтва «Мінск-Навіны», асноўная мэта праекта: інфармаваць як мага паўней жыхароў сталіцы аб тым, што адбываецца ў горадзе, што добрага робіцца для мінчан.

Цяпер «Мінскі метрапалітэн», «Мінскрэклама» і «Агенцтва «Мінск-Навіны» працуюць над схемай распаўсюджвання газеты ў метро. Зацверджаны месца распаўсюду, тэхнічныя характарыстыкі стэндаў.

Пасля вырабу інвентара і яго размяшчэння ў падземцы газета «Вечерний Минск» будзе распаўсюджвацца ў асноўным на лініях мінскага метро.
Акрамя таго, плануецца, што бясплатную гарадскую газету можна будзе атрымаць у сталічных паліклініках, студэнцкіх інтэрнатах, гасцініцах, некаторых аб’ектах бытавога абслугоўвання.

Прэзентацыя гэтага праекта адбудзецца заўтра ў гандлёвым цэнтры «Сталіца» з 13.00 да 14.00.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?