Згодна з прагнозам Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, у найбліжэйшыя суткі ў Беларусі чакаецца рэзкае пагаршэнне ўмоў надвор’я. 8 кастрычніка на большай частцы тэрыторыі дажджы, ноччу па Брэсцкай вобласці,

а раніцай і днём па Мінскай і Віцебскай абласцях моцныя дажджы.
Днём месцамі па паўднёвым усходзе краіны навальніцы. Вецер пераменных напрамкаў 5–10 м/с, у дзённыя гадзіны парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра на працягу сутак +6–13°С, днём па паўднёвым усходзе +14–19°С.

У Мінску ў суботу, 8 кастрычніка, дождж, раніцай і днём часам моцны дождж. Вецер пераменных напрамкаў 5–10 м/с, днём парывы да 12 м/с. Тэмпература паветра ноччу +6–8°С,

днём +8–10°С.

У наступныя двое сутак, 9–10 кастрычніка, па краіне воблачна з праясненнямі. 9 кастрычніка месцамі кароткачасовыя дажджы. Вецер паўднёва-заходні, заходні 4–9 м/с. Тэмпература паветра ноччу +1–7°С, на тарфяніках Палесся замаразкі да 0 — мінус 3°С; тэмпература днём +7–13°С.

10 кастрычніка ноччу пераважна без ападкаў, днём у заходніх і цэнтральных раёнах краіны кароткачасовыя дажджы. Вецер ноччу слабы, днём заходні 4–9 м/с, парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу +1–6°С, на большай частцы тэрыторыі на глебе і месцамі ў паветры замаразкі да 0 — мінус 4°С; днём +7–14°С.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?