Валюта фізічным асобам у Беларусі будзе прадавацца па прад’яўленні дакумента, які засведчвае асобу.
Адпаведны ўказ № 449 «Аб некаторых пытаннях ажыццяўлення валютна-абменных аперацый фізічнымі асобамі» 6 кастрычніка падпісаў Лукашэнка.

Дакументам уводзіцца рэгістрацыя пашпартных дадзеных асоб, якія набываюць замежную валюту (як наяўную, так і безнаяўную, плацежныя дакументы ў замежнай валюце, у тым ліку дарожныя чэкі) за беларускія рублі ў абменных пунктах і касах банкаў.

Рэгістрацыя пашпартных дадзеных фізічных асоб дазволіць сфармаваць міжбанкаўскую цэнтралізаваную электронную базу звестак па ўліку замежнай валюты, прададзенай фізічным асобам, з дапамогай аўтаматызаванай інфармацыйнай сістэмы адзінай разліковай і інфармацыйнай прасторы.

З моманту ўступлення ў сілу ўказа продаж замежнай валюты фізічным асобам у абменных пунктах і касах банкаў будзе ажыцяўляцца пры прад’яўленні дакумента, які засведчвае асобу.
Такімі з’яўляюцца пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь, від на жыхарства ў Рэспубліцы Беларусь, пасведчанне бежанца, пашпарт грамадзяніна замежнай дзяржавы.

Пры аперацыях продажу замежнай валюты, здзяйсняных з дапамогай банкаўскіх пластыкавых картак у тэрмінальных прыладах (атрыманне наяўных грошай і аплата тавараў і паслуг), рэквізіты дакумента, які засведчвае асобу ўладальніка карткі, будуць брацца з базы дадзеных беларускага банка, які эмітаваў картку.

Указ уступае ў сілу праз месяц пасля яго афіцыйнага апублікавання.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?