Беларуская чыгунка плануе пашырыць маршрутную сетку электрацягнікоў гарадскіх ліній. 10 кастрычніка ў 05.30 з перона станцыі Мінск-Пасажырскі электрацягнік гарадскіх ліній (ЭЦГ) адправіцца ў першы рэйс па маршруце Мінск — Калядзічы — Рудзенск, паведамілі ў прэс-службе БЧ.

У тэставы перыяд электрацягнікі гарадскіх ліній будуць курсіраваць з панядзелка па пятніцу два разы на дзень па маршруце Мінск-Пасажырскі — Рудзенск і два разы ў дзень па маршруце Мінск-Пасажырскі — Калядзічы.

Па дарозе са сталіцы ў Рудзенск прыпынкі прадугледжаныя на станцыях: Мінск-Паўднёвы, Лошыца, Калядзічы, Мачулішчы і Міханавічы. Адпраўленне з Мінска: 05.30; 18.16, з Рудзенска: 06.25; 19.26.

З Мінска да Калядзічаў ЭЦГ будзе спыняцца на станцыях Мінск-Паўднёвы і Лошыца. Адпраўленне з Мінска ў 7.15; 17.07, з Калядзічаў — 7.37 і 17.29.

Кошт праезду на ЭЦГ са сталіцы да канцавой станцыі Рудзенск складзе тры тысячы рублёў. Да станцыі Міханавічы з Мінска і з Рудзенска білет будзе каштаваць дзве тысячы рублёў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?