Афіцыйнаму курсу замежных валют больш няма куды расці. Нацбанк абвесціў афіцыйныя курсы на заўтра. Даляр падаражэў да 5765 рублёў (на 0,12%), еўра — да 7875 (на 1,41%), расійскі рубль — да 183,44 (на 1,98%).
Такім чынам, кошык валют заўтра будзе каштаваць 2026,97 рубля. Гэта значыцца, што
кошык падаражэў з часу апошняй дэвальвацыі на 11,98%.
Заканадаўчы дазволены ліміт — 12%. Гэта значыцца, што Нацбанк мусіць альбо пралабіраваць пашырэнне калідору, альбо замарозіць афіцыйны курс замежных валют.