Лепшымі спектаклямі першай Нацыянальнай тэатральнай прэміі Беларусі прызнаныя «Не мой» Алеся Адамовіча ў пастаноўцы Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы і опера «Набука» Джузепе Вердзі ў пастаноўцы Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета. Такое рашэнне прыняла Беларуская тэатральная акадэмія — ганаровае журы прэміі, у склад якога ўвайшлі 112 дзеячаў культуры.
Урачыстая цырымонія закрыцця тэатральнай прэміі, якая прайшла 10 кастрычніка ў оперным тэатры, пачалася з шэсця удзельнікаў і гасцей гэтага культурнага праекта па чырвонай дарожцы. Аднак імёны лаўрэатаў прэміі гледачы даведаліся на гадзіну пазней задуманага — доўгі час заняў падлік галасоў журы, якое вызначала пераможцаў у сямі намінацыях.
За ўзнагароды дэбютнай тэатральнай прэміі спаборнічалі 12
Такім чынам, лепшай сучаснай беларускай пастаноўкай стаў спектакль «Не мой». У намінацыі «Лепшая праца
Святлана Анікей за вобраз Паліны ў гэтым спектаклі атрымала прыз за лепшую жаночую ролю. Пераможцам у намінацыі «Лепшая мужчынская роля» стаў Павел
Нарэшце, лепшай рэжысёрскай работай была названая праца галоўнага рэжысёра Беларускага дзяржаўнага тэатра лялек Аляксея Ляляўскага за пастаноўку «Драй швестэрн» паводле Антона Чэхава.
Міністр культуры Беларусі Павел Латушка на закрыцці прэміі адзначыў, што «мінулы тыдзень быў унікальнай магчымасцю, каб паглядзець на нашыя вытокі і на сучасны стан нашага тэатральнага мастацтва».
«Мы можам сказаць, што наш тэатр высокапрафесійны, сучасны, запатрабаваны, — адзначыў міністр. — І сёння мы сабраліся тут дзеля таго, каб паглядзець адзін аднаму ў вочы і яшчэ раз сказаць добрыя ды цёплыя словы ўсім тым, хто працуе для тэатральнага мастацтва нашай краіны».
Захар Шчарбакоў, БелаПАН.





