Расійскае ЗАТ «Атамбудэкспарт» і беларуская дзяржаўная ўстанова «Дырэкцыя будаўніцтва атамнай электрастанцыі» 11 верасня ў Кранштаце (Расія) падпісалі кантрактнае пагадненне па ўзвядзенні першай чаргі АЭС на тэрыторыі Беларусі.
Пагадненне вызначае асноўныя палажэнні генеральнага кантракта на будаўніцтва пад ключ двух энергаблокаў АЭС агульнай магутнасцю да 2.400 МВт з рэактарнай устаноўкі
Для будаўніцтва першай беларускай АЭС выбраны праект
Першы блок беларускай АЭС плануецца ўвесці ў строй у 2017 годзе, другі блок — у 2018 годзе.
Як растлумачыла РІА Новости крыніца ў кампаніі «Атамбудэкспарт», кантрактнае пагадненне — гэта рамачны дакумент, які вызначае структуру, «касцяк» наступных дагавораў і кантрактаў. Што да перамоў аб выдзяленні Расіяй дзяржкрэдыту на будаўніцтва АЭС, то яны працягваюцца, дапоўніў прадстаўнік кампаніі.
Раней у Мінску заяўлялі, што Беларусь разлічвае атрымаць ад Расіі пад будаўніцтва АЭС крэдыт у памеры не менш як 7 млрд. долараў.
3 кастрычніка на