Залаты запас Нацыянальнага банка Беларусі за трэці квартал скараціўся на 500 кг, або на 1,6%, і на 1 кастрычніка 2011 г. склаў 31 тону. Пра гэта сведчаць дадзеныя на сайце галоўнага банка краіны.

На 1 ліпеня залаты запас складаў 31,5 тоны, а найбольшай велічыні за сваю гісторыю ён дасягаў 1 красавіка 2011 года — 31,6 тоны.

Пры гэтым у першым квартале 2011 года залаты запас Нацбанка вырас на 300 кг. За 2010 год залаты запас вырас на 9,2%, або на 2,65 тоны, і склаў 31,3 тоны на 1 студзеня 2011 года.

У склад залатога запасу ўваходзяць золата, якое пераважае, а таксама срэбра і плаціна. Залаты запас вылічаецца ў тонах з пералікам срэбра і плаціны па эквіваленце золата.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?