Эстонцы сёння не гулялі адборачнай гульні: яны правялі таварыскі матч з украінцамі і прайгралі 0:2.
Іх лёс вырашаўся ў Марыборы, дзе нематываваныя славенцы прымалі Сербію, якой трэба была толькі перамога. Але славенцы ўпёрліся і выйгралі 1:0.

Італія з гэтай групы едзе на чэмпіянат Еўропы, а Эстонія, у складзе якой гуляе абаронца "Гомеля" Андрэй Сцяпанаў, выйшла ў стыкавыя матчы. Дарэчы эстонцы выйгралі ў сербаў у Бялградзе 3:1, дома згуляўшы ўнічыю 1:1.

Італія — 26, Эстонія — 16, Сербія — 15, Славенія — 14, Паўночная Ірландыя — 9, Фарэры — 4.

Супернік эстонцаў будзе названы ў чацвер.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?