У рамках ініцыяванай кіраўніком дзяржавы праверкі сістэмы тэрытарыяльнай абароны, якая пачалася 18 кастрычніка, ажыццяўляецца прызыў вайсковаабавязаных

у склад штабоў зон тэрытарыяльнай абароны Гродзенскай вобласці і Мінска, двух штабоў раёнаў тэрытарыяльнай абароны і ў асобныя часткі і падраздзяленні тэрытарыяльных войскаў.
Усяго плануецца прызваць каля
400 ваеннаабавязаных і 20 адзінак транспартных сродкаў.
Пра гэта паведаміла прэс-служба Міністэрства абароны.

Вайсковыя зборы маюць на мэце «падрыхтаваць грамадзян, якія знаходзяцца ў запасе, па спецыяльнасцях, неабходных для разгортвання тэрытарыяльнай абароны, павышэння імі вайсковых ведаў, уменняў, метадычных і практычных навыкаў па адпаведных воінскім пасадам афіцэраў, прапаршчыкаў, сяржантаў і салдат запасу».

У ходзе збораў прызваныя з запасу абновяць свае веды і навыкі ў адпаведнасці з ваенна-ўліковымі спецыяльнасцямі. У пачатку збораў пройдуць заняткі з афіцэрамі, на якіх будуць удакладнены іх службовыя і спецыяльныя абавязкі, даведзеныя патрабаванні існуючых нарматыўна-прававых актаў Міністэрства абароны, парадак арганізацыі баявой падрыхтоўкі падпарадкаваных падраздзяленняў.

Далей асабісты склад сфармаваных падраздзяленняў пройдзе асобную падрыхтоўку і адпрацуе пытанні па зладжванні ў складзе тэрытарыяльнай абароны і падраздзяленняў тэрытарыяльных войскаў для падрыхтоўкі да выканання задач па прызначэнні.

«У часе мерапрыемстваў тэрытарыяльным войскам ва ўзаемадзеянні з падраздзяленнямі Узброеных сіл і іншых воінскіх фарміраванняў трэба будзе практычна адпрацаваць задачы па ахове, абароне важных ваенных і дзяржаўных аб’ектаў да выканання іншых баявых задач у адпаведнасці з прызначэннем, а штабах — ажыццявіць кіраванне падпарадкаванымі войскамі», — паведаміла прэс-служба.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?