У панядзелак, 31 кастрычніка, у Беларусь чартарным рэйсам прыляціць 7-разовы ўладальнік Кубка чэмпіёнаў італьянскі «Мілан». Час прыбыцця ў Нацыянальны аэрапорт «Мінск» — 18.45, паведамляе афіцыйны сайт БАТЭ

Пасля прызямлення каманда паедзе ў гатэль «Еўропа» — месца пастаяннай дыслакацыі «чырвона-чорных» на наступныя два дні. Назад «Мілан» адправіцца адразу ж пасля матчу з БАТЭ.

Нагадаем, што матч 4-га тура групавога раўнду Лігі чэмпіёнаў БАТЭ — «Мілан» пройдзе ў аўторак, 1 лістапада, на стадыёне «Дынама». Пачатак, а 20-й.

У Мілане БАТЭ прайграў з лікам 0:2.

Пасля 3-х тураў: Барселона, Мілан — 7, Вікторыя, БАТЭ — 1.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна