Мінгарвыканкам мае намер адстойваць пазіцыю фарміравання новай тарыфнай палітыкі адносна грамадскага транспарту сталіцы, пры якой паездкі ў Мінскім метрапалітэне павінны быць даражэйшыя, чым на наземным грамадскім транспарце,

паведаміў дырэктар ДУ «Сталічны транспарт і сувязь» Валерый Шкуратаў.

Як паведамлялася раней, 20 кастрычніка

Мінгарвыканкам накіраваў прапанову ў Міністэрства эканомікі аб паэтапным павышэнні кошту праезду ў камунальным пасажырскім транспарце сталіцы да канца ў два разы — да 1 850 рублёў,
у тым ліку плануецца з 1 лістапада падняць кошт праезду да 1300 рублёў.
27 кастрычніка гарвыканкам накіраваў прапанову ў Мінэканомікі аб павелічэнні кошту праезду ў метро ў лістападзе да 1 500 — 1 600.

Абедзве прапановы матываваны невысокай акупнасцю перавозак.

«Пакуль ні першая прапанова, ні другая не ўхваленыя. Пры гэтым Мінэканомікі катэгарычна супраць таго, каб кошт праезду ў метро быў вышэйшы, чым на наземным грамадскім транспарце»,

— сказаў Валерый Шкуратаў. Нягледзячы на гэта, гарадскія ўлады маюць намер адстойваць сваю пазіцыю перад міністэрствам.

Сёння будзем працаваць з Мінэканомікі: пераконваць, даказваць мэтазгоднасць новаўвядзення», — адзначыў дырэктар ДУ «Сталічны транспарт і сувязь»

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?