МАЗ стварыў школьны аўтобус малога класаАб гэтым паведаміў сёння журналістам намеснік галоўнага канструктара ААТ «МАЗ» Васіль Уладыцкі на прэзентацыі навінкі прадпрыемства.МАЗ-241030 з рухавіком экалагічнага ўзроўнюЕўра-4 вытворчасці Мінскага маторнага завода.
Аўтобус створаны спецыяльна для перавозкі дзяцей і адпавядае ўсім нормам бяспекі.
Ён мае яркі жоўты колер, надпіс на борце — «Школьны». Абсталяваны спецыяльнымі сядзеннямі з рамянямі бяспекі.Прадугледжаны поручні і багажныя паліцы для перавозкі ранцаў. Яшчэ адна важная дэталь: аўтобус развівае скорасць не большую за 60 км/гз.
У лістападзе 2011 года заканчваюцца выпрабаванні новай аўтобуснай тэхнікі. Прадугледжваецца, што ў наступным годзе будзе рыхтавацца серыйная вытворчасць школьных аўтобусаў. Заказы на новы аўтобус ужо ёсць з Расіі і іншых краін СНД. Аднак плануецца, што першы экзэмпляр аўтобуса застанецца ў Беларусі і будзе перададзены Міністэрству адукацыі.