У Мінску на пляцоўцы каля Палаца спорту 29–30 кастрычніка з 10.00 да 17.00 адбудзецца кірмаш «Рыба Беларусі 2011», у якім прымуць удзел рыбаводныя гаспадаркі і рыбаперапрацоўчыя прадпрыемствы з усёй краіны.

Пакупнікам прапануюць шырокі асартымент прадукцыі па цэнах вытворцаў: жывую сажалкавую рыбу (карп, таўсталобік, белы амур, сом, шчупак, карась і інш.) і каштоўныя пароды рыб (асетр, сцерлядзь, фарэль і інш.). Таксама можна будзе набыць ахалоджаную азёрна-рачную рыбу, вэнджана-вяленую прадукцыю, марожаныя паўфабрыкаты (філе, тушка рыбы, фарш, наборы для юшкі і інш.). Дэгустацыі дадуць магчымасць ацаніць высокую якасць прапануемай прадукцыі. Сюрпрыз чакае аматараў рыбалкі: ім прапануюць рыбапасадачны матэрыял для зарыблення вадаёмаў.

Кулінары рыбаводных гаспадарак абяцаюць парадаваць прадукцыяй уласнай вытворчасці:
наведвальнікаў кірмашу накормяць смачнай юшкай і барбекю. Таксама для гасцей кірмашу будуць працаваць прадпрыемствы грамадскага харчавання, а добры кірмашовы настрой створаць калектывы мастацкай самадзейнасці.
Адначасова восеньскія сельскагаспадарчыя кірмашы па продажы плодаагародніннай прадукцыі пройдуць ва ўсіх адміністрацыйных раёнах горада.
Сталічным пакупнікам будзе прадстаўлены шырокі асартымент плодаагародніннай прадукцыі: бульба, капуста, буракі, морква, перац, цыбуля, яблыкі, грушы, таматы, агуркі, часнок, саленні, квашанні і інш.

Каля Мінскага лядовага палаца сваю прадукцыю мінчанам прапануюць перапрацоўчыя прадпрыемствы, сельскагаспадарчыя арганізацыі, фермерскія гаспадаркі і гандлёвыя арганізацыі Мінскай вобласці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?