delfi.lt.

delfi.lt.

Міністр замежных спраў Літвы Аўдронюс Ажубаліс бачыць у Беларусі «толькі перамены да горшага».

Аб гэтым ён заявіў у інтэрв’ю літоўскай радыёстанцыі Zinių radijas.

«Тое, што зараз адбываецца ў г. зв. новым заканадаўчым працэсе, дзе ўзмацняецца роля спецслужбаў і прэзідэнта, якому яны падсправаздачныя, сведчыць пра змяншэнне грамадзянскіх свабодаў», — падкрэсліў Ажубаліс.

Ён адзначыў, што

Літва прапануе краінам Еўрасаюза працаваць над стварэннем стратэгіі адносінаў з Беларуссю без Аляксандра Лукашэнкі.

«Гэтая своечасова высунутая ідэя мае мэта паказаць і беларускаму грамадству, і эліце, што Еўропа не бачыць будучыні ў цяперашняга рэжыму ў Беларусі і ўжо рыхтуе новую палітыку адносінаў з новай беларускай уладай»,

 — заявіў Ажубаліс.

Паводле яго слоў,

Беларусь мае вострую патрэбу ў грошах, таму паступова адмаўляецца ад суверэнітэту ў абмен на расейскую падтрымку сваёй палітыкі.

У той жа час Ажубаліс не стаў рабіць прагноз аб тым, наколькі беларускія ўлады гатовыя ахвяраваць суверэнітэтам краіны дзеля магчымасці працягваць такую ​​палітыку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?