У судзе над Уладзіславам Кавалёвым і Дзмітрыем Канавалавым 28 кастрычніка дзяржабвінавачанне прадставіла выпіску з дыплома Канавалава аб заканчэнні Віцебскага дзяржаўнага прафесійнага ліцэя № 5 прыборабудавання. Яна датуецца 12 чэрвеня 2007 года.

З дакумента вынікае, што найлепшыя ацэнкі ў Канавалава пасля заканчэння вучобы былі па двух прадметах: асновах права і прафесійным навучанні — па 9 балаў. Па астатніх прадметах — 4, 6 і 8 балаў. Гэту інфармацыю дзяржабвінавачанне ніяк не каментавала.

Даныя атэстата Канавалава аб заканчэнні сярэдняй школы былі зачытаныя ў судзе 27 кастрычніка падчас азнаямлення з матэрыяламі, якія характарызуюць Канавалава. Найлепшая ацэнка — 8 балаў — у яго была па хіміі.

Даныя атэстата ліцэя па прадмеце «прафесійнае навучанне» пацвярджаецца зачытанай 27 кастрычніка характарыстыкай гэтай навучальнай установы. У ёй гаварылася, што ў Канавалава маюцца яўна выражаныя цікавасць і здольнасці да будучай прафесіі.

Пасля заканчэння ліцэя Канавалаў атрымаў спецыяльнасць токара.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?