Міністэрства культуры Беларусі прыняло рашэнне прафінансаваць новыя пастаноўкі паводле твораў беларускіх аўтараў у шэрагу тэатраў.

Як паведаміла прэс-сакратар Мінкультуры Ганна Смольская, будуць поўнасцю прафінансаваныя спектаклі «Сымон-музыка» паводле паэмы Якуба Коласа (Гродзенскі абласны драматычны тэатр), «Камедыя» паводле п’есы Уладзіміра Рудава (Магілёўскі абласны драматычны тэатр), а таксама спектакль «Хамуціус» паводле паэмы Аркадзя Куляшова (Беларускі рэспубліканскі тэатр юнага гледача). Плануецца, што прэм’еры гэтых спектакляў з’явяцца да канца бягучага года.

«Гэтая практыка існавала заўсёды, — адзначыла Смольская. — Міністэрства культуры штогод падтрымлівае пастаноўкі паводле твораў беларускіх аўтараў, як у рэспубліканскіх, гэтак і ў рэгіянальных тэатрах».

Апроч таго, арганізацыя гастроляў Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Беларусі ў Літве таксама праходзіла пры фінансавай падтрымцы міністэрства. 29 кастрычніка ў межах Дзён культуры Беларусі ў Літве будзе паказаны спектакль «Спартак».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?