Кампанія Microsoft не плануе выпускаць экстранае абнаўленне для Беларусі ў сувязі з адменай зімовага часу, паведамілі ў прадстаўніцтве карпарацыі: «Выпуск экстранага абнаўлення ў пераходны перыяд не плануецца».
Замест гэтага карыстальнікам прапануюць
пераключыцца на іншы гадзінны пояс у наладах Windows — з «(UTC 02:00) Мінск» на «(UTC 03:00) Калінінград».
«Карыстальнікам рэкамендуецца выкарыстоўваць налады гадзіннага пояса для вырашэння праблемы да таго часу, пакуль не будзе абноўлена настройка іх уласнага гадзіннага пояса», — падкрэслілі ў кампаніі. Змены ў наладах уласнага гадзіннага пояса будуць унесеныя з дапамогай абнаўлення.
***
Беларусь следам за Расіяй у 2011 г. адмяніла пераход на сезонны час. Гэта рашэнне было прынята пастановай Савета Міністраў №1229 ад 15 верасня 2011 г.
Пераход на зімовы час павінен быў адбыцца ў ноч з 29 па 30 кастрычніка.
Польшча, Літва, Латвія, Украіна пераходзяць на зімовы час. Таксама прэзідэнт непрызнаванай Прыднястроўскай Малдаўскай Рэспублікі Ігар Смірноў падпісаў 26 кастрычніка адпаведны ўказ ад пераходзе на зімовы час, каб застацца ў адным гадзінным поясе з Украінай, якая абвясціла пра пераход два тыдні таму.