З 1 па 25 кастрычніка спажывецкія цэны ў Беларусі ўзраслі на 7,2%, паведамляе Белстат. З 1 па 11 кастрычніка яны павялічыліся на 3,4%, з 12 па 18 кастрычніка — на 1,5%, з 19 па 25 кастрычніка — на 2,1%.

Найбольшы прырост цэн з пачатку месяца адзначаны на аўсяныя шматкі «Геркулес» (37,5%), масла (25,9%), курыныя яйкі (24,6%), цукар (16,6%), пшанічную муку, мяса і мясапрадукты, селядцы, малако і малочныя прадукты, маргарын, гарэлку, безалкагольныя напоі, садавіну (9–15%),
бензін (8,3%), тканіны (8,2%), адзенне (7,5%), тэлевізары (6,2%), абутак (4,9%), медыцынскія паслугі (15%), бытавыя паслугі (6,3%), санаторна-аздараўленчыя паслугі (5,4%), паслугі ЖКГ (5,2%) і сувязі (4%).

Адзначана зніжэнне цэн на прасяную крупу (11,1%), моркву (8,6%), бульбу (6,9%), буракі (6,4%), грэцкія крупы (4,4%), рэпчатую цыбулю (1,2%).

Са студзеня па верасень рост спажывецкіх цэн склаў 74,5% (у верасні — 13,6%),

з улікам 25 дзён кастрычніка — 87,1%.
Разам з тым пры разліку індэкса цэн месячны і тыднёвы кошык тавараў і паслуг адрозніваюцца.
Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?