Нагадаем, што РУВП «Баранавіцкая абутковая фабрыка «Рытм», якая раней уваходзіла ў канцэрн «Беллегпрам», вырабляла жаночы і мужчынскі абутак, а таксама берцы, у асноўным па давальніцкіх замовах прадпрыемства «Актыў Шуз». З 2004 года з-за страты рынкаў збыту фінансавыя паказчыкі прадпрыемствы пагоршыліся, фабрыка працавала толькі на давальніцкай сыравіне. Да 2011 года запазычанасць «Рытма» перад бюджэтам дасягнула двух мільярдаў рублёў.

Прадпрыемства было прададзена ў чэрвені 2011 года па распараджэнні прэзідэнта замежнаму прадпрыемству «Актыў Шуз» за адну базавую велічыню.

З прыходам новага ўласніка фабрыка пагасіла запазычанасць, цалкам перайшла на вытворчасць абутку спецыяльнага прызначэння, пачала рамонт адміністрацыйных будынкаў і вытворчых памяшканняў, падвысіла ў два разы заработную плату супрацоўнікам.

Як паведамілі на прадпрыемстве, толькі за апошнія тры месяцы штат прадпрыемства павялічыўся з 75 да 110 працаўнікоў. У бліжэйшы час з ўводу другога канвеера па пашыве мужчынскага абутку фабрыцы спатрэбіцца яшчэ каля 50 спецыялістаў.

На рамонт фабрыкі і перааснашчэнне вытворчасці ўласнік плануе накіраваць каля 3 млрд рублёў на працягу пяці гадоў. Гэта дасць магчымасць да 2015 года загрузіць праектныя магутнасці на траціну і павялічыць вытворчасць да 300 тысяч пар абутку ў год.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?